2 кастрычніка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібіліятэка” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання «Мудрасць+» адбыўся вечар старадаўняга раманса пад назвай “Музыкальная шкатулка”, які быў прымеркаваны да Дня пажылых людзей, чый жыццёвы вопыт бясцэнны, а душа па-ранейшаму маладая.
Атмасфера ў зале была напоўнена настальгіяй і светлым смуткам. Пад акампанемент гітары гучалі кранальныя радкі рамансаў, знаёмыя кожнаму з юнацтва. Удзельнікі не толькі атрымалі асалоду ад музыкі, але і дзяліліся патаемным: яны расказвалі пра сваю маладосць, першыя пачуцці і мары, якія, як выявілася нікуды не зніклі.
Гэта мерапрыемства нагадала ўсім нам пра тое, што залаты ўзрост – гэта час мудрасці, гармоніі і ўмення цаніць кожнае імгненне.



