Прадстаўнікі мудрага старэйшага пакалення сабраліся на актуальную размову “Мір і адзінства — галоўная сіла назаўсёды”, прысвечаную каштоўнасцям суверэннай Беларусі ў філіяле “Жукоўшчынская СБк”. Падчас сустрэчы ўдзельнікі прыйшлі да аднаго выніку: сёння ў нас ёсць галоўнае — мірная, стабільная, прыгожая, незалежная і непераможная краіна. Сабраўшыся выказалі шчыры гонар затое, што ім давялося жыць і працаваць на роднай зямлі. Глыбокі сэнс сустрэчы падкрэсліла выстава “Моцная і квітнеючая Беларусь”. Яе матэрыялы яшчэ раз нагадалі пра значнасць павагі да гісторыі і важнасць пераемнасці пакаленняў. Акрамя таго, у магазіне “Родны кут” бібліятэкар ладзіла акцыю “Моц Беларусі ў яе адзінстве”. Удзельнікі атрымалі тэматычныя буклеты з матэрыяламі пра гісторыю і значэнне свята.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.