У межах рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” і бібліятэчнага праекта па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях “Сваё – значыць лепшае”, для работнікаў і наведвальнікаў “Аддзялення кругласутачнага пражывання для грамадзян  пажылога ўзросту і інвалідаў г.п. Казлоўшчына” работнікі філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” падрыхтавалі інфарматыўную выставу-агляд “Паэзія на хвалі часу”. На выставе прэзентавалі лепшыя сацыяльна значныя сучасныя выданні беларускіх аўтараў: Адзін народ, адзіная Радзіма; Шабовiч, М. Пад маміным крылом …; Казеко, А. Древний тракт. Возвращение; Панчанка, П.Е. Вяртанне; Караткевіч, У. Кастальская крыніца і інш.
Да паэзіі можна ставіцца па-рознаму: камусьці падабаюцца вершы пра каханне, а хтосьці не можа і імгнення пражыць без прыроднай лірыкі. Прачытаўшы вершы знакамітых беларускіх паэтаў можна адчуць асалоду ўнікальных радкоў ад майстроў паэтычнага слова.
Чытаем сваё, ганарымся лепшым!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.