04 верасня у філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбыўся рэтра-позірк “Перазвон часу”, прысвечаны багаццю і развіццю беларускай пісьменнасці.Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць:
- Пагрузіцца ў гісторыю роднага слова.
- Прасачыць шлях змяненняў мовы і сімвалаў на працягу стагоддзяў.
- Прыняць удзел у інтэрактыве, дзе гасцям прапанавалі адгадаць, як сучасныя прадметы і паняцці называліся на мове нашых продкаў.
Гэта заданне дазволіла кожнаму адчуць жывую сувязь паміж мінулым і сучаснасцю, а таксама праверыць свае веды па гісторыі беларускай лексікі. Сустрэча яшчэ раз нагадала, што мінулае не знікае бясследна — яно працягвае гучаць у нашым сённяшнім дні, надаючы яму глыбіню і мудрасць.




