Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла важная і кранальная гутарка “Помнит мир спасённый”. Каб данесці праўду пра падзеі мінулага да падрастаючага пакалення, бібліятэкар наведала мясцовую пачатковую школу. Падчас сустрэчы вучні даведаліся пра цяжкі лёс людзей, якія апынуліся за калючым дротам канцлагераў, пра мужнасць вязняў і вялікую цану, якую заплаціў наш народ за свабоду і мірнае неба. Для знаёмства з тэмай дзецям быў прапанаваны агляд знакавых выданняў, прысвечаных трагедыі вайны: “Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці”, А. Г. Зельскі “Хатынь”, “Без срока давности. Беларусь”, С. П. Копыл “Полоцкая Голгофа. Страницы геноцида белорусского народа” і інш.
Праз гэтыя кнігі школьнікі змаглі ўбачыць гісторыю вайны вачыма яе відавочцаў. Такія сустрэчы дапамагаюць выхоўваць у дзяцей пачуццё патрыятызму, чалавечнасць і глыбокую павагу да гістарычнай памяці свайго народа. Памяць аб мінулым — гэта наш шлях да захавання міру ў будучыні.




