Напярэдадні Дня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” была праведзена сустрэча са свяшчэннікам “Православная книга-путь к познанию божьего мира”. На сустрэчу быў запрошаны настаяцель Наваельнянскай царквы Ражаства Прасвятой Багародзіцы пратаіерэй Валерый Мануйла. Сустрэча пачалася з малітвы, якую прачытаў бацюшка. Затым бібліятэкар паведала аб гісторыі ўзнікнення Дня праваслаўнай кнігі, пазнаёміла з кніжнай выставай “Православная книжная радуга”. Затым бацюшка шмат цікавага паведаў аб кнігадрукаванні, пра старынныя царкоўныя кнігі, пра важнасць чытання, адзначыў, што кніга заўсёды была для чалавека не проста крыніцай інфармацыі, а духоўным арыенцірам. Удзельнікі сустрэчы змаглі дакрануцца да гісторыі, абмеркаваць важнасць чытання ў сучасным свеце і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні.
Такія сустрэчы прымушаюць задумацца пра вечныя каштоўнасці.



