Дзень народнага адзінства — гэта нагода ўспомніць, як важна быць разам, шанаваць сваю гісторыю і любіць родную зямлю. А што можа быць лепш, чым адкрываць для сябе Беларусь у кампаніі сяброў? 17 верасня філіял “Казлоўшчынская ГПБц” запрасіў адзінаццацікласнікаў ў займальнае падарожжа з настольнай гульнёй-хадзілкай “Путешествие по Беларуси”. Гульнёвае поле ператварылася ў карту краіны: ад велічнага Мірскага замка да запаведных лясоў Белавежскай пушчы. Перасоўваючы фішкі, вучні не проста гулялі, а здзяйснялі віртуальны тур па знакавых месцах, пазнаючы дзіўныя факты аб родным краі. Гэта выдатны спосаб адчуць гонар за наш агульны дом! Гульня вучыць галоўнаму — дамаўляцца, падтрымліваць адзін аднаго і разам радавацца поспехам. У гэтым і заключаецца сутнасць адзінства. Дзень народнага адзінства – свята кожнага з нас. Няважна, дзе мы: у шумным Мінску, утульным Гродна ці родным пасёлку. Мы — часткі аднаго цэлага!


