21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы – дзень, які нагадвае нам пра важнасць захавання і развіцця моўнай разнастайнасці. Беларуская мова, як і любая з іншых моў свету, з’яўляецца не толькі сродкам зносін, але і носьбітам культуры, традыцый і ідэнтычнасці народа. Беларуская мова, мае глыбокія гістарычныя карані і багатую літаратурную спадчыну, патрабуе нашай увагі і падтрымкі.
У гэты дзень у філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка — клуб”прайшла моўная віктарына “Скарбы роднай мовы”. Рабяты ўдзельнічалі ў розных конкурсах: “Конкурс загадка”, “Адгадай казку”, “Музычная паўза”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Скарагаворкі” і інш. Напрыканцы мерапрыемства чыталі вершы Міхася Пазнякова з кнігі “Пра роднае, дарагое”, Максіма Танка “Блікі Сонца”.




