Да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка – цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” адбылося інфармацыйна-пазнавальнае мерапрыемства “СНІД – востраў болю і адзіноты”. У сустрэчы прынялі ўдзел вучні 9 класа ДУА Круцілавіцкая базавая школа”. На мерапрыемства была запрошана загадчык Круцілавіцкім ФАПам Юлія Леанідаўна Бортнік, якая падкрэсліла важнасць ведаў пра ВІЧ і СНІД, каб пазбегнуць памылак у будучыні. Падчас размовы ўдзельнікі:

  • даведаліся, што такое ВІЧ і СНІД;
  • абмеркавалі асноўныя шляхі перадачы інфекцыі;
  • паразважалі, чаму неабходна праходзіць тэставанне.

У завяршэнні бібліятэкар прапанавала школьнікам адказаць на пытанні анкеты, кааб замацавацьа трыманыя веды. Таксама ўдзельнікі пазнаёміліся з кнігамі і інфармацыйнымі матэрыяламі — закладкамі і буклетамі па тэме СНІДу з кніжнай паліцы“Стоп СПИД – ты не для нас!”.
Такія сустрэчы дапамагаюць моладзі быць больш інфармаванай, адказнай і берагчы сваё здароўе.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.