Да 125-гадовага юбілею з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага філіял “Раклевіцкая СБк” ладзіла для дзяцей дзіцячага садка захапляльны літаратурна-казачны квэст “Сцежкамі Вольскага”. Юныя даследчыкі прайшлі выпрабаванні на чатырох інтэрактыўных станцыях:
- “Лясныя жыхары” — дзеці згадвалі герояў беларускіх лясоў.
- “Кніжны лабірынт Несцеркі” — разгадвалі загадкі ад самага вядомага хітраца і жартаўніка.
- “Галасы птушак Белавежы” — слухалі і пазнавалі спевы пернатых гаспадароў пушчы.
- “Паўтары за птушкай” — актыўная і вясёлая гульня-імітацыя.
Напрыканцы падарожжа ўдзельнікі пазнаёміліся з кнігамі В. Вольскага, а таксама выканалі творчае заданне — ярка размалявалі сілуэты лясных жывёл. Квэст падарыў усім шмат усмешак і новых ведаў!




