Наш сцяг беларускі тры колеры мае-
Сардэчнасць, адвагу, мір, працу вітае.
Мы – грамадзяне адзінай краіны…
І сімвалы помніць і ведаць павінны!
Другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў філіяле “Раклевіцкая СБк” прайшла хвіліна інфармацыі “Тры сімвалы роднай краіны”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўных сімвалаў. Гэта галоўныя сімвалы нашай незалежнасці і адзінства, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны адлюстроўваюць той гістарычны шлях, які прайшла наша краіна на шляху да незалежнасці, нашыя нацыянальныя традыцыі і каштоўнасці.