Кожны год у другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў філіяле “Жукоўшчынская СБк” прайшла гутарка “Ты грамадзянін – а гэта важна ведаць”. Мерапрымства спрыяла развіццю пазнавальнага інтарэсу школьнікаў, пашырэнню ведаў пра гісторыю стварэння дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, выхаванню паважлівых і беражлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў, да гістарычнага мінулага і традыцый народа нашай краіны. Чыталі вершы на беларускай мове, адказвалі на пытанні віктарыны. Дапаможнікам у час гутаркі стала кніга Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці”.
Падводзячы вынікі, усе прысутныя пагадзіліся, што дзяржаўная сімволіка — гэта агульнаграмадзянская каштоўнасць. Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь і не павінны забываць пра свой сцяг і герб, якія сімвалізуюць жыццеўстойлівасць, працавітасць і надзею на шчаслівую будучыню.