Напаўняючы кожны тыдзень асаблівым сэнсам, мы вучымся бачыць прыгажосць у простых рэчах – у гучанні беларускай мовы, у старонках любімых кніг і ўсмешках нашых дзяцей. У рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” аддзел абслугоўвання і інфармацыі прапануе маленькім чытачам кнігу “Дзяцінства светлы час”. Кнігу склалі вершаваныя і празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра дзівосны і непаўторны свет дзяцінства. Гэта выданне напоўнена святлом, дабрынёй і шчырымі эмоцыямі, якія дапамогуць дзецям зразумець, якое яно сапраўднае дзяцінства. Героі твораў – хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ходзяць у школу, займаюцца спортам, дапамагаюць дарослым і любяць прыгоды. Кніга не проста забаўляе, яна вучыць любіць свой край, паважаць старэйшых.
Запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх бацькоў завітаць да нас у гэту пятніцу, каб разам пагартаць старонкі “роднага і свайго!”

