2 кастрычніка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў цёплы, душэўны і па-сапраўднаму святочны вечар-сустрэча пад назвай «Цудоўны ўзрост восені», прымеркаваны да Дня сталых людзей. Восень – гэта не толькі час залатых лістоў і ціхіх вечароў, але і пара мудрасці, цеплыні і асаблівай прыгажосці душы. Людзі залатога ўзросту – гэта тыя, хто захоўвае традыцыі, перадае жыццёвую мудрасць і натхняе маладое пакаленне. І менавіта для іх у гэты дзень гучалі віншаванні, песні, жарты і словы падзякі.

Іх чакала па-сапрўднаму насычаная праграма. Для дарагіх гасцей “мудрага ўзросту” былі падрыхтаваны самыя цёплыя і шчырыя словы пажаданняў, дэманстраваліся песенныя відэавіншаванні, шмат яскравых і нечаканых гульняў. Вясёлага настрою дзеля пачатку дадаў гумарыстычны тэст “Знаёмства”. Чым далей, тым цікавей. Пачалося ўсё з таго, што вядучая абвясціла: «А цяпер – казка! Але не простая, а жывая. І ролі ў ёй – не для артыстаў, а для вас, дарагія госці!» – гумарыстычная казка – экспромт «Умей радоваться жизни!». Казка атрымалася не толькі смешнай, але і вельмі цёплай. У ёй было ўсё: і чараўніцтва, і жыццёвая мудрасць, і галоўнае – радасць быць разам. Апладысменты не сціхалі, а ўсмешкі гасцей былі лепшымі доказамі таго, што казкі – жывуць там, дзе жыве дабрыня і гумар. У гульні «Ад душы» кожны ўдзельнік спяваў, чытаў верш або дзяліўся цёплымі словамі – ад сэрца, без сцэны і сцэнара.Частушкі, складзеныя самімі ўдзельнікамі, гучалі весела і з гумарам.Віктарына «Знаўцы старадаўняга быту» паказала, што нашы госці не толькі мудрыя, але і кемлівыя: яны лёгка пазнавалі прадметы мінулага, расказвалі пра звычаі і традыцыі.Асаблівы момант – выкананне бібліятэкарам песні маладосці «Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались», якая аб’яднала ўсіх у зале і стала гімнам вечара. І канешне, гумарыстычны нумар, калі “сам Вахтанг Кікабідзэ” (у выдатным пераўвасабленні) завітаў з віншаваннямі і песняй “Мои года – моё богатство”, прыгожымі ружамі ў падарунак – выклікаў шквал пазітыўных эмоцыйі апладысментаў!
Мы шчыра дзякуем усім, хто прыйшоў, хто ўдзельнічаў, хто спяваў і смяяўся разам з намі. Няхай узрост будзе цудоўным, як восень – залатым, багатым і светлым. Да новых сустрэч у нашай бібліятэцы!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.