27 чэрвеня да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Я – крепость, ведём бой…”. Удзельнікамі сталі наведвальнікі летняга лагеру працы і адпачынку “Росток”. Мерапрыемства было прысвечана абаронцам Брэсцкай крэпасці, на долю якіх прыйшоўся першы ўдар вайны. Кожнае гістарычнае месца па — свойму ўнікальнае, але Брэсцкая крэпасць — асаблівы сведка. Калі кажуць пра мужнасць, успамінаюць Брэсцкую крэпасць, калі кажуць пра выпрабаванні, ўспамінаюць Брэсцкую крэпасць, калі кажуць пра жыццё, аддадзенае за нашу зямлю, успамінаюць Брэсцкую крэпасць. Бібліятэкары пазнаёмілі падлеткаў з легендарнай гісторыяй гераізму, праяўленага савецкімі салдатамі, пры абароне крэпасці, героямі — абаронцамі — камандзірам Гаўрылавым П.М., камісарам Е. Фаміным, выхаванцам музычнага ўзвода Пятром Клыпа, які быў самым юным абаронцам. Вельмі ўразіў падлеткаў відэакліп “Брэсцкая крэпасць”.У завяршэнні мерапрыемства, прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.