27 чэрвеня да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Я – крепость, ведём бой…”. Удзельнікамі сталі наведвальнікі летняга лагеру працы і адпачынку “Росток”. Мерапрыемства было прысвечана абаронцам Брэсцкай крэпасці, на долю якіх прыйшоўся першы ўдар вайны. Кожнае гістарычнае месца па – свойму ўнікальнае, але Брэсцкая крэпасць – асаблівы сведка. Калі кажуць пра мужнасць, успамінаюць Брэсцкую крэпасць, калі кажуць пра выпрабаванні, ўспамінаюць Брэсцкую крэпасць, калі кажуць пра жыццё, аддадзенае за нашу зямлю, успамінаюць Брэсцкую крэпасць. Бібліятэкары пазнаёмілі падлеткаў з легендарнай гісторыяй гераізму, праяўленага савецкімі салдатамі, пры абароне крэпасці, героямі – абаронцамі – камандзірам Гаўрылавым П.М., камісарам Е. Фаміным, выхаванцам музычнага ўзвода Пятром Клыпа, які быў самым юным абаронцам. Вельмі ўразіў падлеткаў відэакліп “Брэсцкая крэпасць”. У завяршэнні мерапрыемства, прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.