1 студзеня 2019 года споўніцца 100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР – гэта цэлая эпоха ў гісторыі, якая праіснавала амаль усё ХХ стагоддзе і стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. У бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” разгорнуты кніжныя выставы і паліцы прымеркаваныя да 100-годдзя з часу абвяшчэння БССР. Прадстаўлены матэрыялы аб дасягненнях рэспублікі ў сацыяльна — эканамічным, навуковым і культурным развіцці.

Кніжныя экспазіцыі будуць  дзейнічаць на працягу снежня 2018 года — студзеня 2019 года. Запрашаем наведаць нашы бібліятэкі і пазнаёміцца з матэрыяламі мінулага і сучаснага краіны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.