09 красавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі да Сусветнага дня здароўя прайшла гадзіна карыснай размовы “1000 парад на здароўе”, удзельнікамі якой сталі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія з’яўляюцца членамі аматарскага аб’яднання “Праменьчык”. Галоўнай мэтай сустрэчы стала папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Падчас мерапрыемства прысутныя абмеркавалі складальнікі моцнага імунітэту: правільнае харчаванне, рэжым дня і важнасць захавання аптымізму. Удзельнікі з азартам спаборнічалі ў эстафетах “Беговая дорожка”, “Попади в шляпу”, праявілі спрыт у гульні “Полезно и не полезное”, “Паровозик”. Гэтыя актыўнасці дапамаглі кожнаму адчуць камандны дух і атрымаць сапраўдны зарад бадзёрасці. Мерапрыемства паказала, што здароўе – гэта не толькі адсутнасць хвароб, але і добры настрой і падтрымка сяброў.







