17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства — свята, якое сімвалізуе сувязь пакаленняў, моц духу беларускага народа і яго згуртаванасць. Напярэдадні гэтай знамянальнай даты падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі–бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных ПУ “Папраўчая калонія–пасяленне №26” бібліятэкары правялі інфармацыйную гадзіну “17 сентября: День, который объединил народ”. Падчас мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі слухачоў з гісторыяй узнікнення свята, нагадаўшы пра лёса вызначальныя падзеі 1939 года, калі адбылося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Асаблівая ўвага была ўдзелена таму, як важна сёння захоўваць мір, згоду і незалежнасць роднай зямлі. Сустрэча паказала, што незалежна ад жыццёвых абставін, кожны грамадзянін з’яўляецца часткай аднаго вялікага цэлага — беларускага народа, і супольны абавязак кожнага — берагчы сваю Радзіму.




