20 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ў рамках праекта па прафарыентацыі журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій” прайшла сустрэча-інтэрв’ю “20 вопросов взрослому”. Удзельнікамі сталі вучні 6 класа сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава імя І.Ю Філідовіча. Кароткія ўводзіны ў прафесію напачатку сустрэчы распавяла бібліятэкар. Далей больш падрабязна з тонкасцямі прафесіі пазнаёміў дзяцей начальнік группы прызыву ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Зайцаў Аляксандр Сяргеевіч. Сустрэча-інтэрв’ю прайшла ў сяброўскай атмасферы. Дзеці задавалі свае пытанні і атрымлівалі падрабязныя, змястоўныя і цікавыя адказы. Аляксандр Сяргеевіч расказаў пра навучальныя ваенныя ўстановы і ўмовы паступлення. Вучні засвоілі, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы. З цікавасцю прынялі ўдзел у гульні “Собери волю в кулак”.