12 ліпеня ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” сумесна з сектарам нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзіўся цыкл віншавальных сустрэч “А ў вас юбілей”. Для 60 – гадовага юбілея Катрач Валянціны Валянцінаўны, якая адпрацавала ў культуры амаль 30 гадоў гучалі шмат добрых пажаданняў. У гэты дзень цёплыя словы і падарунакі яна атрымала яшчэ ад старшыні Парэцкага сельскага Савета і загадчыка сектара культуры Шыцько Васілія Васільевіча.