26 студзеня Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры сумесна з аддзелам культуры і дасуга «Гезгалаўскі Дом культуры» падрыхтавалі рэтра-вечарынку для людзей пажылога ўзросту «А-ля 80-ые!». Госці мерапрыемства актыўна прымалі ўдзел у шматлікіх конкурсах, спявалі песні сваёй маладосці, чыталі вершы, з задавальненнем выводзілі танцавальныя па.