25 студзеня ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы – цэнтры экалагічнай культуры ладзіўся бібліятэчна-бібліяграфічны занятак «Навігатар у свеце ведаў». Дзеці пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, каталогамі, картатэкамі, электронным каталогам. Дзецям дазволілі зазірнуць у каталожныя скрыначкі, паглядзець, як выглядае «пашпарт кнігі» – каталожная картка.





