15 лютага ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”  для вучняў 7 “А” класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” быў праведзены ўрок мужнасці “Афган — полымя вайны”. Вайна ў Афганістане — адна з самых трагічных старонак летапісу савецкай эпохі, а дзень15 лютага — асаблівы дзень для тых, хто ўдзельнічаў у гэтай вайне. На ўроку мужнасці навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй афганскай вайны, праглядзелі відэаролікі “Хроніка Афганскай вайны”, “Мы — інтэрнацыяналісты”, “Вывад савецкіх войск з Афганістана”, “Героям Афганскай вайны прысвячаецца”. Мерапрыемства дапоўніла тэматычная выстава “Салдат вайну не выбірае”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.