15 лютага ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для вучняў 7 “А” класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” быў праведзены ўрок мужнасці “Афган – полымя вайны”. Вайна ў Афганістане – адна з самых трагічных старонак летапісу савецкай эпохі, а дзень15 лютага – асаблівы дзень для тых, хто ўдзельнічаў у гэтай вайне. На ўроку мужнасці навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй афганскай вайны, праглядзелі відэаролікі “Хроніка Афганскай вайны”, “Мы – інтэрнацыяналісты”, “Вывад савецкіх войск з Афганістана”, “Героям Афганскай вайны прысвячаецца”. Мерапрыемства дапоўніла тэматычная выстава “Салдат вайну не выбірае”.




