15 лютага да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў філіял “Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб” запрасіла сваіх чытачоў на патрыятычную гадзіну “Афганістан: памяць праз гады”. Мерапрыемства наведалі вучні ДУА “Вучэбна- педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа” разам з настаўнікамі Шаркут Людмілай Іосіфаўнай, Антановіч Марынай Вацлаваўнай, Акраец Алай Грыгораўнай. Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй і этапамі афганскай вайны, зачыталі патрыятычныя вершы з кнігі “Афган. Пламя войны”, пазнаёміліся з выставай-рэквіем “То время в себе ношу”. З болем у сэрцы ўспомнілі, нашых землякоў, якія загінулі на гэтай вайне. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў, якія не вярнуліся дадому.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.