Здароўе — адна з асноўных праблем, для рашэння якой чалавек не шкадуе ні сіл, ні фінансаў. У яго гонар сказана шмат прыказак і народных прамудрасцяў. І нядзіўна, бо здароваму ўсё па плячы, і толькі з прыходам хваробы добрае самаадчуванне, энергічнасць, бадзёрасць і адсутнасць боляў пачынаюць успрымацца як сапраўднае шчасце, да якога трэба імкнуцца і ўсімі спосабамі яго падтрымліваць. Здароўе пенсіянераў — асобная тэма, бо арганізм ужо пераадолеў пік свайго фізічнага і энергетычнага ўздыму, і падтрымліваць яго на належным узроўні парой бывае няпроста. Самыя цікавыя факты, рэкамендацыі і парады для здароўя пенсіянераў сабрала бібліятэкар Раготнаўскай сельскай бібліятэкі-клуб і пазнаёміла з імі пажылых карыстальнікаў бібліятэкі ў гадзіну карысных парад пад назвай «Актыўнае даўгалецце».