Гістарычнае падарожжа на тэму “Беларусь – падарожжа праз гады”  да 100 год утварэння БССР адбылося 12 снежня ў чытальнай зале Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 7-8 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава”. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацы Вольга Бойка паведаміла дзяцям, што у  2019 годзе наша краіна адзначыць стогадовы юбілей з дня ўтварэння БССР, пазнаёміла з гісторыяй узнікнення  савецкай рэспублікі, якую неабходна ўсім помніць, таму што і сёння мы карыстаемся спадчынай БССР. Дзеці з задавальненнем азнаёміліся з выставай, прынялі ўдзел у віктарыне  “З чаго пачынаецца Радзіма?”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.