“Любіце кнігу, бо яна крыніца  мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы” — сцвярджаў  Францыск Скарына. Кніга вучыць не толькі пісаць, маляваць, а адчуваць і бачыць прыгажосць навокал. Галоўная мэта кнігі – гэта выхаваць сапраўднага чалавека. 23 лістапада ў рамках бібліятэчнага творчага фота — праекта перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса “Мы этой земли продолжение” для жыхароў вёсак Міроўшчына, Пацаўшчына, Вянскі, Труханавічы, Хадзяўляны, Засецце ладзіўся кніжны фастфуд “Беларускай кнізе — сельскі адрас”. Беларуская мова гучыць у штодзённым ужытку і ў творах вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.Увазе чытачоў былі прапанаваны творы класікаў беларускай літаратуры, раманы і апавяданні сучасных беларускіх пісьменнікаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.