“Любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы” – сцвярджаў Францыск Скарына. Кніга вучыць не толькі пісаць, маляваць, а адчуваць і бачыць прыгажосць навокал. Галоўная мэта кнігі – гэта выхаваць сапраўднага чалавека. 23 лістапада ў рамках бібліятэчнага творчага фота – праекта перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса “Мы этой земли продолжение” для жыхароў вёсак Міроўшчына, Пацаўшчына, Вянскі, Труханавічы, Хадзяўляны, Засецце ладзіўся кніжны фастфуд “Беларускай кнізе – сельскі адрас”. Беларуская мова гучыць у штодзённым ужытку і ў творах вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.Увазе чытачоў былі прапанаваны творы класікаў беларускай літаратуры, раманы і апавяданні сучасных беларускіх пісьменнікаў.



