15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк. Гэта свята не толькі супрацоўнікаў бібліятэчнай справы, але і людзей, якія любяць кнігі і разумеюць іх велізарную ролю ў жыцці. Менавіта ў гэты дзень падчас акцыі “Библиотека глазами читателей” супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавалі для сваіх карыстальнікаў і гасцей анкету аб якасці работы бібліятэкі. Вынікі якой паказалі, што абслугоўванне і якасць паслуг, якія аказвае бібліятэка на вышэйшым узроўні. На працягу некалькі дзён наведвальнікі, якія наведалі бібліятэку, актыўна прынялі ўдзел фотачэленджы “Библиотека – это класс, приглашаем мы и вас!”. Таксама да ўвагі карыстальнікаў і гасцей была прадстаўлена фотавыства “Будни библиотеки”, дзе адлюстравана гісторыя бібліятэкі, разнастайная сацыякультурная дзейнасць установы, чым жыве бібліятэка сёння, яе дасягненні.