Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – адзначаецца ў нашай краіне 17 верасня. Галоўная мэта гэтага свята – аб’яднаць людзей у імя развіцця нашай краіны. Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці – гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў. Аб гэтым вялася размова на гістарычным турніры “Моц Беларусі – у адзінстве народа”, які прайшоў у філіяле “Наваельнянская ГПБц” 18 верасня. Удзельнікі адказвалі на пытанні, якія закранулі ўсе аспекты жыцця краіны і праглядзелі відэафільм “Дзень народнага адзінства”.



