10 чэрвеня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы працавала бібліятэчная пляцоўка пад адкрытым небам «Чароўны свет кніг». Для наведвальнікаў ладзілася выстава – знаёмства «А я – кніжка новая!», дзе былі прадстаўлены кнігі для дзяцей розных узростаў. Хто жадаў – мог пачытаць кніжку, седзячы на мягкім пуфіку, а хто хацеў – пракаціцца на самакаце.


