12 верасня ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна –мастацкай спадчыны прайшоў дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка кліча на свята”. Наведвальнікі пазнаёміліся з выставамі, якія дзейнічаюць у бібліятэцы “Жукоўшчынскі край мой вырай і прыстанак” да Года малой радзімы, ”Славіцца мінулым, квітнее сёння Дзятлаўскі край” да 80-годдзя ўтварэння раёна. Прыцягнула ўвагу чытачоў фотавыстава “Фоторепортаж о буднях и праздниках библиотечной жизни” — фотаздымкі з мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў бібліятэцы і не толькі. Бібліятэку наведалі людзі розных узростаў. Чытачоў сталага ўзросту зацікавіла падборка матэрыялаў “Людзі працоўнай славы Жукоўшчынскага краю”, паліца “Кнігі нашай маладосці”. Дзеці прынялі ўдзел у гадзіне прафесіі ”Да! Я сваю люблю прафесію” – даведка аб Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы, прафесіі бібліятэкара. На працягу дня ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у фотасесіі “Мой партрэт з любімай кнігай”.




