Калісьці Уільям Шэкспір сказаў, што здароўе даражэйшае за золата. З гэтым выказваннем поўнасцю згодны бібліятэкары дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. 24 верасня на базе Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця ладзіўся семінар бібліятэчных работнікаў “Бібліятэка – тэрыторыя здаровага ладу жыцця”. Гасцінна на парозе сваёй установы сустракала гасцей бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра фарміравання здаровага ладу жыцця Алена Мікалаеўна Апанасік. Затым гасцей віталі песнямі сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Прадоўжыўся семінар экскурсіяй па бібліятэцы. Бібліятэчнымі ідэямі “На шляху да здароўя” падзялілася метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марына Леанідаўна Бортка. Размова ішла пра інтэрактыўныя формы работы з чытачамі. Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Крупіца Марына Віктараўна правяла практычныя заняткі па бібліяграфічнаму апісанню дакументаў на прыкладзе кніг і артыкулаў па здароваму ладу жыцця. Аб рабоце бібліятэкі па здароваму ладу жыцця падзялілася гаспадыня бібліятэкі Алена Мікалаеўна Апанасік. Напрыканцы семінара загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Святлана Валянцінаўна Сербін арганізавала кірмаш інавацый “Папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Абмен думкамі”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.