26 лютага 2026 года на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбыўся семінар-арыянцір “Вынікі 2025 года — плюсы і мінусы работы бібліятэк”. Мерапрыемства стала ключавой пляцоўкай для аналізу дзейнасці бібліятэк раёна, дзе прафесійныя задачы шчыльна перапляліся з пытаннямі санітарнага парадку і здароўя.
Загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Святлана Сербін правяла дэталёвы аналіз работы за мінулы год. Асаблівая ўвага была ўдзелена дасягненням і недахопам, а таксама прыярытэтным задачам на 2026 год.
Тэму развіцця працягнула бібліятэкар І катэгорыі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Марына Бортка, якая азнаёміла з метадычнымі рэкамендацыямі па ўкараненні новых раённых праектаў, што стануць асновай творчай дзейнасці ў бягучым годзе.
На семінар былі запрошаны спецыялісты Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Памочнік урача-гігіеніста Людміла Глыбокая нагадала прысутным пра патрабаванні да ўтрымання будынкаў і выкананне санітарных норм. Інструктар-валеолаг Наталля Юрэня правяла гутарку на тэму “Здароўе сучаснай жанчыны”, даўшы карысныя парады па самаадчуванні і прафілактыцы захворванняў.
Яскравым завяршэннем прафесійнай часткі стаў літаратурны квэст “Па старонках любімых кніг”, які падрыхтавала бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Алена Якаўчык.
Семінар бібліятэкараў завяршыўся на вельмі прыемнай хвалі! Дырэктар бібліятэкі Вольга Бойка адзначыла поспехі калектыву, агучыла вынікі раённага конкурсу на лепшы лэпбук “Ад ідэі да ўвасаблення” і ўручыла памятныя сувеніры.
Нашы пераможцы:
I месца — філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка” (Людміла Хілімончык);
II месца — філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” (Алена Апанасік);
III месца — Дзятлаўская раённая бібліятэка (Святлана Магера).
Віншуем калег! Няхай кожная ідэя ў новым годзе ператвараецца ў яркае ўвасабленне!














