27 верасня ў рамках праекта “Сустрэча з людзьмі розных прафесій” у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з участковым інспектарам па справах непаўналетніх Філіповіч Мікалаем Вячаслававічам Дзятлаўскай раённай інспекцыі па справах непаўналетніх. Сустрэча прайшла пад назвай “Честь, достоинство и доблесть” з вучнямі 6-7 класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”. Размова вялася пра нялёгкую працу міліцыянера. Мікалай Вячаслававіч засяродзіў увагу прысутных на неабходнасці выканання вучнямі правілаў асабістай бяспекі, даведаліся з якога ўзросту наступае крымінальная і адміністратыўная адказнасць. Пры сустрэчы інспектар падрабязна раскрыў такія тэмы, як “прафілактыка і папярэджанне дзеянняў у дачыненні да наркатычных сродкаў” і “палавой недатыкальнасці”. Таксама ён паведаміў, аб тым, што трэба рабіць і куды трэба звярнуцца, калі ты стаў ахвярай палавых злачынстваў. Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў памятку “Что делать, если ты пострадал”.