Філіял “Войневіцкая сельская бібліятэка – клуб”. Казка Шарля Перо “Папялушка”. Галоўная гераіня казкі – Папялушка. Казка пра дзяўчынку сірату, якая жыла са злой мачахай і яе двума дочкамі. Папялушку прымушалі цяжка працаваць, але яна ўсё цярпела і з усім спраўлялася. І аднойчы ў жыцці Папялушкі з’явілася добрая фея. Папялушка апынулася на каралеўскім балі і заваявала сэрца прынца. Казка вучыць міласэрнасці, спагадзе, працавітасці.



