Да Дня таты, 21 кастрычніка,у філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” ладзіўся літаратурны час “Папин день календаря”, на які завіталі вучні 5”А” класа ДУА “Наваельнянская СШ”. Словы “отец” і “Отечество” маюць адзіны корань і сэнс гэтых слоў адзіны. Бацька-гэта галоўны мужчына ў жыцці кожнага чалавека, гэта апора сям’і, гэта гаспадар і абаронца, гэта той, хто шануе імя і гонар сям’і. Удзельнікі мерапрыемства пачыталі ўголас вершы пра тату, адказалі на пытанні пра прафесіі сваіх тат. Работнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з новымі кнігамі:В.Галяўкін “Мой добрый папа”, Ю.Дружкоў “Кто по тебе плачет”, Вэстлі А. “Папа, мама, бабушка, восемь детей и грузовик”, В. Панюшкін “Отцы”, М. Бараноўскі “Я воспитываю папу”. Да мерапрыемства была раскрыта выстава-віншаванне “С днём отца!”.





