У філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” ладзілася чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” — хвіліна карыснай інфармацыі “Даведайся і абарані: падарожжа па старонках Чырвонай кнігі”.Удзельнікі пазнаёміліся з яе зместам, раздзеламі, з некаторымі відамі раслін і жывёл. Каб даступна прадставіць пазнавальны матэрыял, была выкарыстана прэзентацыя. Школьнікі даведаліся, што рэдкія і знікаючыя віды жывёл і раслін знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і ў месцах іх існавання створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі. Асаблівую ўвагу звярнулі на тыя расліны і жывёлы, якія сустракаюцца на тэрыторыі нашай мясцовасці. Паўдзельнічалі ў віктарыне “Дзіўная флора і свет фаўны”, гульні “Адгадай па апісанні”, пазнаёміліся з выставай “Чырвоная кніга — святлафор прыроды”.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў навучэнцаў беражлівых адносін да прыроды.
