Гульнёвая праграма “День оранжевого настроения” прайшла ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі 11 чэрвеня. На мерапрыемства завіталі выхаванцы школьнага летняга лагера “Здаравячок”. Вядучая Хілімончык Людміла Іванаўна пазнаёміла дзяцей з праграмай, загадала “аранжавыя загадкі”, паглядзелі мультфільм “Рыжий, рыжий, конопатый”. Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях: “Мы з табой адна сям’я”, “Апельсінавая эстафета”, “Збяры апельсіны”, “Апельсінавае дрэва”. На працягу мерапрыемства гучала “Аранжавая песня”. Напрыканцы вядучая пажадала ўсім аранжавага настрою на ўсё лета, усмешак, пазітыву, міру і дабра.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.