Сярод пераможцаў ХХVІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” – Раклевіцкая сельская бібліятэка – цэнтр традыцыйная культуры. Бібліятэка перамагла ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” і ўзнагароджана дыпломам другой ступені. Асобае месца ў рабоце бібліятэчнай установы займае папулярызацыя беларускай літаратуры. Шматлікія мерапрыемствы праводзяцца ў межах праектаў, праграм і акцый: “Жывуць традыцыі – квітнее зямля”, “ЛетаЧытанне”, “Летнія маршруты кнігі і чытання” і інш.
Узнагароджанне пераможцаў ХХVІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” адбудзецца падчас правядзення рэспубліканскага Дня беларускага пісьменства ў г.Слонім.
Віншуем!

