Вось, амаль і скончылася самая цудоўная пара года для дзяцей — лета, час успомніць правілы бяспечнага дарожнага руху. Апошнім акордам летняй пляцоўкі чытальні пад адкрытым небам “Книжная радуга лета”аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі была пазнавальна-гульнёвая гадзіна  “Дороги, которые мы выбираем”, якая адбылася 25 жніўня. На пляцоўку завіталі выхаванцы УА “Дзіцячы яслі-сад №1 г. Дзятлава”. Для лепшага ўспрымання інфармацыі дзеці падзяліліся на дзве каманды і ў гульнёвай форме вывучалі восемь асноўных правіл бяспечных паводзін на дарозе, пасля вясёлай размінкі, для замацавання ведаў адказвалі на пытанні віктарын “Зялёны агеньчык”, “Тры агеньчыкі светлафора”, “Дазваляецца — забараняецца”, “Намалюй знакі”, “Скрыжаванне загадак”. У астатні час гулялі на свежым паветры ў рухомыя і развіваючыя гульні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.