Бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок «Гісторыя кнігі» адбыўся ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі 28 верасня. Гасцямі мерапрыемства сталі вучні 6«Б» класа Наваельнянскай сярэдняй школы. Бібліятэкар расказала дзецям гісторыю ўзнікнення кнігі ад «узелкового письма», «предметного письма» да сучаснай друкаванай ілюстраванай кнігі. Лёў Талстой так казаў пра кнігу: «Какое богатство мудрости и добра заразительного рассыпано по книгам всех времён и народов…».

