20 верасня адзначае свой 80-гадовы юбілей наша Гродзенская вобласць. З гэтай нагоды 5 верасня супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзілі дыялогавую пляцоўку “Гродненщина: ты багацце маё і любоў”, якая сабрала супрацоўнікаў арганізацый і прадпрыемстваў г. Дятлава. У якасці гасцей дыялогавай пляцоўкі прысутнічалі АляксандрБараноўскі старшыня раённага Савета дэпутатаў, Марына Лашкоўская начальнік аддзела адукацыі, старшыня Дзятлаўскага раённага аддзялення Беларускай партыі Белая Русь, Вольга Рагачова начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, Аляксандр Дубовік старшыня Дзятлаўскага аб’яднання прафсаюзаў, Сяргей Каско дырэктар установы культуры “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей”, Алена Абрамчык спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра.

Мерапрыемства было насычана фактамі і змястоўнай інфармацыяй аб юбіляршы. Атмасфера была ўтульнай і, сапраўды, дыялогавай. Кожны ў сваёй сферы і кірунку госці пляцоўкі паведамілі слухачам змястоўныя і цікавыя аповеды аб развіцці і станаўленні вобласці з пасляваеннага часу, аб сённяшнім шчаслівым мірным жыцці.

Цікавым быў і відэафільм, у якім паказана, чаго дасягнула наша вобласць за 80 гадоў, як працуюць прамысловыя прадпрыемствы, транспарт, сувязь, жыллёва-камунальная гаспадарка, развіваюцца сельская гаспадарка, адукацыя, ахова здароўя, культурнае жыццё.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.