10 верасня ў рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду наведала ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава”. Для малеч групаў №10 і №11 ладзілася інтэрактыўная гульня-прадстаўленне “Сказка наяву”. У чароўным куфэрку “Ларец книгоЧЕЯ” у госці да дзяцей завіталі лялечныя персанажы казкі “Рэпка”. Дзеці сталі артыстамі лялечнага тэатра і з задавальненнем успомнілі знаёмую казку. Разгадвалі загадкі, з цікавасцю пазнаёміліся з маляўнічымі кніжкамі казкі “Рэпка”. На памяць аб сустрэчы бібліятэкар падаравала ўсім удзельнікам візітоўку казкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.