17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае самае маладое дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. У філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшоў тэматычны вечар “Каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць”. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на тое, што шчасце і росквіт нашай краіны ў многім залежыць і ад нас саміх: трэба старанна вучыцца, быць сумленнымі, смелымі, паважаць старэйшых і без стомы рабіць добрыя справы,а самае галоўнае – любіць і берагчы нашу цудоўную Беларусь, ганарыцца сваім народам і яго гісторыяй. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі паказалі свае веды ў інтэлектуальнай гульне “Разумнікі і разумніцы”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.