Дзятлаўская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у раённай акцыі “Кніга і газета замест цыгарэты”, якая ладзілася з 20 – 31 мая. У час акцыі ў бібліятэцы арганізавана выстава спецыяльнай літаратуры па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы тытунёвай залежнасці “Тытунёвы туман — падман”. На адкрыты дыялог з работнікамі бібліятэкі была запрошана фельчар –валеолаг ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ” Наталля Юрэня.