У дні школьных канікул 28 снежня Раготнаўская сельская бібліятэка-клуб разам з дзецьмі прышкольнага зімовага лагера «Усмешка» і настаўніцай Пачук Леанідай Бярнардаўнай правялі з дзецьмі цікавую гульню-віктарыну з прэзентацыяй «Кто всё знает про Новый год?». Вельмі простыя і дзівосныя пытанні выклікалі ў дзяцей весялосць і смех, спадабаліся вясёлыя загадкі – падманкі і гульня «Рыфмы». Дзеці засталіся задаволенымі. Напрыканцы атрымалі салодкія пачастункі з віншаваннямі з надыходзячымі Новым годам і Калядамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.