Працягвае сваё падарожжа чароўны куфэрак “Ларец книгоЧЕЯ”. 26 ліпеня ў рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці наведала ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава”. Для малеч групаў №3 і №8 ладзілася сустрэча з казкай “Путешествие Колобка”. У чароўным куфэрку “Ларец книгоЧЕЯ” у госці да дзяцей завіталі лялечныя персанажы казкі “Калабок”. У тэатралізаванай форме дзеці пазнаёміліся з казкай. Калабок прапанаваў дзецям загадкі па казцы, вясёлую фізкульт хвілінку, пальчыкавую гульню па матывах казкі. На памяць аб сустрэчы Калабок пакінуў аб сабе кожнаму дзіцяці сваю візітоўку.